Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

Забалаць

 

 

   

ЗАБАЛАЦЬ, Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 36 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. Паводле перапісу 1897 г., 15 двароў, 98 жыхароў. У 1909 г. 28 двароў, 153 жыхары. У 1921-1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 83 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (50 двароў, 213 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», з 1954 г. у калгасе «Воля», з 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». 3 16.7.1954 г. у Князікоўскім, з 9.9.1960 г. у Суражскім, з 15.5.1963 г. у Жылёўскім, з 13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 108 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». Працуе птушкаферма. У 1999 г. 18 двароў, 34 жыхары.


ЗАБАЛАЦЬ, вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. засценак у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 4 двары, 17 жыхароў, 12 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 4 двары, 13 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (7 двароў, 35 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 1950 г. у калгасе «Сцяг камунізму». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 29.4.1960 г. у Даўгердзішскім сельсавеце, з 15.5.1963 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце, з 13.1.1965 г. зноў у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 26 жыхароў. У 1999 г. 8 двароў, 27 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

смотрите также:

 

Партнеры проекта

© Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 зарабатывать на золоте и евро

разработка alfas 2006

Наши друзья Виртуальная Ивьевщина Международный Клуб фамилии Гецевич